Беларуская народная ігра "Жабкі і бусел"
Мэта: практыкаваць дзяцей 4-7 год у скачках на фітболах, развіваць хуткасць, спрыт, вынослівасць, увагу
Месца правядзення: спартыўная пляцоўка, парк, луг.
Дыдактычны матэрыял i абсталяванне: шапачка “бусла”,абручы.
Ход гульні
Усе дзеці – “жабкі” скачуць (на фітболах) пад музыку. Калі музыка сціхае, “жабкі” заскакваюць у абручы i заміраюць. Выходзіць “бусел”, гаворыць і пільна назірае, каб забраць з сабою тую “жабку”, якая зварухнецца:
У чырвоных ботах
Ходзіць па балотах
Бусел доўганосы,
Жабак сабе носіць.
Тая «жабка», якая варухнецца, трапляе ў дзюбу “буслу” i выбывае з гульні.
Глядзець "Жабкі і бусел" ...