Дзень вышыванкi

02.07.2021
2 ліпеня ў Беларусі праходзіць свята нацыянальнага арнаменту - Дзень вышыванкі. Вышыты нацыянальны арнамент - візітная картка беларусаў. Гэта не проста ўпрыгожванне, а своеасаблівы шыфр, які праз стагоддзі перададзены продкамі. Кожны ўзор у арнаменце - сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і які нясе пэўны пасыл. Здаўна арнаменты лічыліся абярэгамі, у іх ўкладвалі станоўчы сэнс. У нашай дашкольнай установе далучаюць дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры. Мы хочам, каб нашы дзеці ведалі сваю гісторыю, даражылі культурай і ў будучыні рабілі ўсё магчымае для росквіту роднай Беларусі. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашай дашкольнай установе прайшоў Дзень вышыванкі. Дзеці знаёміліся з беларускім арнаментам.